У кнізе былы вязень аналізуе тое, як працуе сістэма і якімі інструментамі карыстаецца для падаўлення асобы, расказвае пра цікавыя і смешныя выпадкі з турэмнага жыцця, разважае на філасофскія тэмы і перадае свой досвед аб тым, як вытрымаць у месцы пазбаўлення волі. Асаблівы акцэнт зроблены на «дэсакралізацыі метадаў аператыўнікаў». Супрацоўнікі карнага апарату акружылі сябе і свае практыкі арэолам таемнасці, што дазваляе ім дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі перамолваць людскія лёсы. Сарваць фіранку з гэтых метадаў, каб пазбавіць людзей страху і ёсць адна з мэтаў кнігі.